Рэнатас Якайціс

Рэнатас Якайціс

Фатограф Рэнатас Якайціс ужо 15 гадоў фатаграфуе жывую прыроду. Гэтым разам яго здымак выклікаў зацікаўленасць брытанскіх СМІ.

Уражлівы фотаздымак «трохгаловая лань» апынуўся на першых старонках партала dailymail.co.uk. На самой справе на здымку не адна трохгаловыя лань — але тры лані, якія ішлі адна за адной.

Фатограф запэўнівае, што кадр зроблены натуральным чынам і без выкарыстання Photoshop. Уражваючы кадр быў зроблены ў лясах Панявескай акругі.

«Большую частку здымкаў я змяшчаю на старонках naturephoto.lt і birdpix.lt. Я не здымаю жывёл у загонах, фатаграфую толькі дзікіх жывёл», — падкрэсліў Якайціс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?