УЕФА абвесціла размеркаванне зборных для лёсавання на адбор да чэмпіянату Еўропы-2016. Сама працэдура адбудзецца — 23 лютага.

53 зборныя цягам лёсавання будуць разбітыя на 9 груп — восем па шэсць каманд і адзін квінтэт. Папярэдне каманды размеркаваны па шасці кошыках. Беларусь апынулася ў чацвёртым.

Кошык 1: Гішпанія (чэмпіён), Германія, Нідэрланды, Італія, Англія, Партугалія, Грэцыя, Расія, Боснія і Герцагавіна.

Кошык 2: Украіна, Харватыя, Швецыя, Данія, Швейцарыя, Бельгія, Чэхія, Венгрыя, Ірландыя.

Кошык 3: Сербія, Турцыя, Славенія, Ізраіль, Нарвегія, Славакія, Румынія, Аўстрыя, Польшча.

Кошык 4: Чарнагорыя, Арменія, Шатландыя, Фінляндыя, Латвія, Уэльс, Баўгарыя, Эстонія, Беларусь.

Кошык 5: Ісландыя, Паўночная Ірландыя, Албанія, Літва, Малдова, Македонія, Азербайджан, Грузія, Кіпр.

Кошык 6: Люксембург, Казахстан, Ліхтэнштэйн, Фарэрскія выспы, Мальта, Андора, Сан-Марына, Гібралтар.

Нагадаем, што гэтым разам УЕФА змяніла фармат правядзення ЧЕ як і фармат правядзення кваліфікацыйнага адбору.

У фінальную стадыю турніра ў Францыі выйдуць па дзве каманды з кожнай групы, а таксама адна зборная з ліку тых, што фінішавалі трэцімі, якая будзе мець найлепшыя паказчыкі ў паядынках з першай, другой, чацвёртай і пятай камандамі сваёй групы.

Пазасталыя восем зборных, якія занялі трэція месцы, у лістападзе 2015-га разыграюць яшчэ чатыры пуцёўкі ў фінальную стадыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?