Да гэтага моманту ў Беларусі не заставалася ніводнага поўнага пояса.

Паводле слоў навуковага супрацоўніка Слуцкага краязнаўчага музея Васіля Цішкевіча, ад 24 студзеня на працягу двух месяцаў жыхары горада і госці маюць магчымасць наведаць бясплатную выставу «Вяртанне слуцкага пояса».

Як распавёў Васіль Цішкевіч, з прапановай аб набыцці музеем гісторыка-культурнай каштоўнасці звярнуўся прыватны калекцыянер. Спецыялісты экспертна-мастацкай камісіі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь далі заключэнне, што пояс сапраўдны. Быў вытканы паміж 1762-1780 гадамі на Слуцкай мануфактуры.

Двухбаковы пояс вытканы з шаўковых, срэбраных, пазалочаных нітак. Яго кошт складае $ 90 тыс. Быў выкуплены на сродкі, сабраныя жыхарамі Случчыны, прадпрымальнікамі і дзяржаўнымі арганізацыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?