У Маскве арыштавалі чатырох супрацоўнікаў паліцыі, якіх падазраюць у падкідванні людзям гераіну для паляпшэння статыстычных паказчыкаў і вымагання грошай.

« Так, у студзені ў адным з аддзелаў паліцыі ВАО горада Масквы нібыта за захоўванне наркотыкаў быў затрыманы чалавек, якому былі нанесены цялесныя пашкоджанні і падкінуты наркатычныя сродкі, якія пасля сталіся падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы», — гаворыцца ў паведамленні СК Расіі.

Там жа гаворыцца, што пацярпеламу пазней прапанавалі купіць гераін і падкінуць яго свайму знаёмаму, каб супрацоўнікі паліцыі маглі палепшыць статыстычныя дадзеныя аб раскрыцці злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?