17-гадовы Міхаіл Ніскагуз — адзін з затрыманых 20 студзеня на Грушэўскага. Учора ўначы яго адпусцілі пад хатні арышт, і ён распавёў, што з ім рабіў «Беркут».

«Калі мяне збівалі, яны прымушалі сьпяваць гімн Украіны», — распавядае юнак.

«Я стаяў каля аркі стадыёна «Дынама». Здымаў тое, што адбываецца на тэлефон, на камеру», — распавядае Міхал.

Далей студэнт апісвае жудасныя рэчы. Яго і яшчэ трох хлопцаў, якія стаялі побач, некалькі разоў ударылі палкамі і павялі на тэрыторыю міліцыі.

«Яны зрабілі жывы калідор, каля 40 чалавек, праводзілі мяне ім. Кожны біў нагамі, біў палкамі, здзекаваўся, пляваў. Калі ўжо прайшоў калідор, начальнік харкаўскага «Беркута» загадаў распранацца. Яны знялі з мяне ўсё адзенне і аблілі цела пярцовым газам. Потым смяяліся з таго, як я курчыўся ад болю», — распавядае затрыманы.

Далей — горш.

«Адзін з іх дастаў нож і парэзаў маё сцягно, сказаўшы, што гэта табе помста за нашага сябра, які другі месяц ляжыць у коме», — распавядае затрыманы Ніскагуз.

Усё гэта за 10 хвілін. Далей павялі ў аўтазак. Там зламалі рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0