Белстат правёў даследаванне наконт размеркавання колькасці работнікаў па выніках налічанага заробку за лістапад 2013 года.
Налічаны заробак у рублях | Колькасць работнікаў |
---|---|
менш за 1 мільён | 0,8% |
ад 1 да 2 мільёнаў | 8,8% |
ад 2 да 3 мільёнаў | 16,1% |
ад 3 да 4 мільёнаў | 17,7% |
ад 4 да 5 мільёнаў | 16,2% |
ад 5 да 6 мільёнаў | 13% |
ад 6 да 8 мільёнаў | 15,2% |
ад 8 да 10 мільёнаў | 6,6% |
больш за 10 мільёнаў | 5,7% |
Такім чынам, кожны дзясяты зарабляў менш за 2 мільёны рублёў.
Быў вылічаны і медыянны заробак. Палова беларусаў у лістападзе 2013 зарабляла больш за 4 411 200 рублёў, палова — менш. Такім чынам медыянны заробак пасля сплаты падаткаў склаў $414.
Лічба медыяннага заробку лічыцца больш справядлівай за лічбу сярэдняга заробку, калі ўсе заробленыя грошы «падзяляюцца» на колькасць работнікаў. Для параўнання, сярэдні заробак пасля сплаты падаткаў у лістападзе ў Беларусі склаў $502 - на $88 больш, чым медыянны.
Найбольшая розніца паміж медыянным і сярэднім заробкам утварылася ў Мінску - $530 і $659 адпаведна.