Пра Вінніцу ў сваім твітары напісаў дэпутат Андрэй Шаўчэнка. «У будынку вінніцкай аблрады выбух, газ», - напісаў ён.
Людзі абвясцілі два патрабаванні: адстаўка кіраўніка аблдзяржадміністрацыі.
У гэтым жа памяшканні адбываецца сесія аблрады — людзі ўжо ў сесійнай зале і там патрабуюць, каб дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў склалі свае паўнамоцтвы.
Аблога аблвыканкама з раніцы ішла ў Чарнігаве. Анлайн-трансляцыю можна бачыць ТУТ. Нагадаем, што Чарнігаў — найбліжэйшы да Гомеля абласны цэнтр Украіны, дзе жыве шмат этнічных беларусаў.
У Чарнігаве на абарону аблвыканкама Партыя рэгіёнаў вывела некалькі соцень трэніраваных хлопцаў.
Народнае веча, у сваю чаргу, утварыла орган самакіравання Народную Раду і органы Народнай самаабароны.
Але пазней стала вядома, што аблрада ў Чарнігаве ўзята штурмам.
Людзі ствараюць калідор, каб міліцыя магла пакінуць будынак. Людзі патрабуюць адстаўкі губернатара.