Кітайская тэнісістка На Лі выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open). У фінале яна перамагла Дамініку Цыбулкаву (Славакія) — 7:6, 6:0.
Год таму На Лі гуляла ў фінале, але прайграла беларусцы Вікторыі Азаранцы. Сёлета Азаранка на AO прайграла ў чвэрцьфінале.
У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць Рафаэль Надаль (Іспанія) і Станіслас Ваўрынка (Швейцарыя)