Выпадак здарыўся сёння, 25 студзеня, у 8 гадзін 14 хвілін на 370 км перагону Наваельня — Нёман (кірунак Ліда — Баранавічы). Адбыўся сыход з рэек вагонаў грузавога цягніка за 6 км ад мястэчка Наваельня.

У саставе грузавога цягніка знаходзілася 59 пустых вагонаў з-пад калійных угнаенняў, якія належаць ААТ «Беларуськалій», лакаматыў прыпісаны да Гомельскага лакаматыўнага дэпо, следаваў з Літвы ў Салігорск.

У выніку здарэння адбылося перакульванне 3 вагонаў, 27 сышлі з рэек, пацярпелых няма.

У выніку здарэння адбылася затрымка руху двух пасажырскіх цягнікоў па кірунку Ліда — Баранавічы/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?