Лідары ўкраінскай апазіцыі Арсень Яцанюк, Алег Цягнібок і Віталь Клічко, абвесцяць вынікі перамоваў з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам са сцэны Майдана.

«Лідары выйдуць на сцэну Майдана каля 23:00 па Мінску», - гаворыцца ў паведамленні «Бацькаўчыны».

Раней стала вядома, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прапанаваў лідару фракцыі Бацькаўшчына А.Яцанюку пасаду прэм'ер-міністра, лідару фракцыі УДАР Віталю Клічко — пасаду віцэ-прэм'ера па гуманітарных пытаннях

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?