Сёння пад вечар туды перакінулі некалькі соцень спецназаўцаў. Палац Украінскі дом стаіць на Еўрапейскай плошчы. Гэта ў тыле барыкадаў на вуліцы Грушэўскага.

Сёння ж міністр унутраных справаў заявіў, што МУС будзе разглядаць усіх, хто засталіся на Майдане, экстрэмістамі. Ён заклікаў дэманстрантаў перамясціцца ў любое іншае месца ў сталіцы і заявіў пра намер міліцыі вызваліць Майдан Незалежнасці і будынкі, занятыя дэманстрантамі.

У адказ дэманстранты забарыкадавалі будынак і распачалі яго штурм. Звіняць шыбы, з будынку на дэманстрантах ліюць ваду і кідаюць святлошумавыя гранаты. У сярэдзіну будынку паляцелі кактэйлі Молатава.

Праз пэўны час пасля пачатку штурму камендант Майдану дасягнуў дамоўленасці пра выхад сілавікоў з будынку. Для гэтага дэманстранты ўтварылі жывы калідор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0