Беларус выйграў бой за тытул чэмпіёна па версіі WBC у Кема Сітсангпіінонга з Тайланда. Сустрэча паміж спартоўцамі прайшла 25 студзеня ў італьянскім Мілане.

Усяго падчас турніру адбылося 14 паядынкаў, але бой паміж беларусам і тайцам стаў яго галоўнай падзеяй. Ён пачаўся апоўначы і працягваўся амаль да 2 гадзін ночы па мясцовым часе.

Беларусы прыехалі ў Мілан падтрымаць свайго суайчынніка. На трыбунах было разгорнута велізарнае бел-чырвона-белае палотнішча. Таксама сярод гледачоў было шмат невялікіх нацыянальных сцягоў.

Паядынак працягваўся на працягу пяці раўндаў. У першым беларускі спартсмен дапусціў шэраг памылак, аднак праз некаторы час узяў сябе ў рукі і годна супрацьстаяў суперніку. Віталь Гуркоў выйграў бой з мінімальнай перавагай.

Адзначым, што Кем Сітсангпінонг з'яўляецца ветэранам муай-тай. І, па словах трэнера беларускага спартсмена Дзмітрыя Пясецкага, гэта рабіла суперніка толькі больш небяспечным, бо асноўны свой досвед гэты баец набыў у Тайландзе.

Гуркоў і Кем ужо сустракаліся, праўда не на прафесійным рынгу, а на аматарскім — у рамках IFMA чэмпіянату свету па тайскім боксе — 2012, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Тады перамогу атрымаў беларус, у выніку стаў срэбным прызёрам ЧС, у спрэчным фінальным паядынку саступіўшы спартсмену з Расіі.

У турніры ў Мілане прынялі ўдзел байцы з Францыі, Англіі, Тайланда, Ірландыі, Іспаніі, Камбоджы і Беларусі.

Віталь Гуркоў: Мой кумір — Кастусь Каліноўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?