Ва «Ўкраінскім доме», які занялі ноччу майданаўцы, будзе прэс-цэнтр і пункт абагрэву.

«Тут будзе размешчаны прэс-цэнтр для журналістаў, а таксама пункт для прыёму ежы і абагравання тых сотняў, якія мы не можам размясціць у доме прафсаюзаў», —

паведаміў інфармагенцтву Інтэрфакс-Украіна ў нядзелю, 26 студзеня, камендант Аляксей Якушэўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што доступ на 4-ы і 5-ы паверхі Украінскага дома, дзе размешчаныя фонды і архіў Музея гісторыі Кіева, будуць зачыненыя — там знаходзяцца матэрыяльныя каштоўнасці музея.

Са свайго боку захавальнік Музея гісторыі Кіева паведаміла, што паміж прадстаўнікамі музея і камендантам будынка падпісаны акт, якім зафіксаваны факт адкрыцця дзвярэй у сховішча музея.

Пасля падпісання дакумента, камендант Украінскага дома абавязаўся апячатаць ўваход у сховішча і ахоўваць яго.

На дадзены момант актывісты працягваюць займацца расчысткай памяшкання ад шкла і смецця, а таксама закрываюць выбітыя вокны фанерай і кавалкамі тканіны.

На другім і трэцім паверхах размясціліся і адпачываюць некалькі дзясяткаў мітынгоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?