Адпяванне пачнецца а 13-й гадзіне па ўкраінскім часе, паведамляюць у сацыяльных сетках.
Міхал Жызнеўскі загінуў 22 студзеня ў Кіеве ў часе спробы спецназаўцаў, верных Віктару Януковічу, ачысціць вуліцу Грушэўскага. Куля, выпушчаная са зброі 12-міліметровага калібра, прайшла ягонае цела наскрозь.
Паводле вынікаў незалежнага расследавання, забітыя на вуліцы Грушэўскага, у тым ліку Жызнеўскі, загінулі ад пападання кулі, выпушчанай з гладкаствольнага ружжа. Прычым агонь вёўся з блізкай адлегласці. Выказваліся меркаванні, што асобныя экстрэмісты з ліку байцоў спецпадраздзяленняў зараджалі такія латунныя паляўнічыя кулі ў ружжы, якія выкарыстоўваюцца для стральбы гумовымі кулямі. Тэхнічна гэта магчыма.
Так супала, што развітанне з Жызнеўскім адбудзецца ў дзень яго нараджэння, 26 студзеня. Сёння яму споўнілася б 26 гадоў.