Швейцарскі тэнісіст Станіслас Ваўрынка (восьмая ракетка свету) выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).

Australian Open

Australian Open

У фінале ён выйграў у першай ракеткі свету Рафаэля Надаля 6:3, 6:2, 3:6, 6:3.

Гэта першая перамога швейцарца на турнірах Вялікага Шлема. Праўда, у фінале Надаля мучылі праблемы са здароўем, і ён колькі разоў звяртаўся па дапамогу да медыкаў.

Дарэчы, Ваўрынка ў чвэрцьфінале выбіў з турніру трохразовага пераможцу Australian Open Новака Джокавіча, абыграўшы яго ў пяці сэтах у выніку на тай-брэйку — 2:6, 6:4, 6:2, 3:6, 9:7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0