Штаб нацыянальнага супраціву дае ўладам некалькі гадзін для таго, каб яны вызвалілі затрыманых актывістаў Майдану. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Штаба нацыянальнага супраціву Сяргей Пашынскі 26 студзеня.

Ён паведаміў, што на сённяшні дзень паводле афіцыйных заяваў МУС толькі ў Кіеве арыштаваны 118 чалавек, у Чаркасах — 58 чалавек.

 «Гэта дзікія лічбы! Людзі выйшлі на мірны пратэст, а іх міліцыя з катаваннямі, са здзекаваннямі кінула за краты», — адзначыў Пашынскі.

Паводле яго слоў, «ні Януковіч, ні яго атачэнне не разумеюць настроі ў грамадстве».

 «Мы ўжо не патрабуем, мы інфармуем Януковіча пра тое, што калі цяпер не пачнецца працэдура вызвалення закладнікаў, то ўкраінскі народ будзе сам займацца антытэрарыстычнай аперацыі», — заявіў нардэп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?