Надышоў час, каб Захад «расстаўся зь некаторымі ілюзіямі» адносна СНД, — піша Эн Эплбаўм у The Washington Post у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. — Амэрыканская журналістка лічыць, што ў першую чаргу варта адкінуць міт пра «каляровыя рэвалюцыі» і веру ў тое, што мірнымі выступленьнямі можна перамагчы «карумпаваныя алігархічныя рэжымы, пад кіраваньнем якіх з 1991 году знаходзіцца вялікая частка постсавецкай прасторы».

Яна тлумачыць: «Карумпаваныя алігархі, якія падтрымліваюцца расейскімі грашыма і расейскімі паліттэхналёгіямі, аказаліся мацнейшымі, чым думалі. У іх досыць баксаў, каб купіць цэлы парлямэнт. У іх досыць цынізму, каб адрадзіць старую савецкую мэтодыку выбарачнага гвалту: аднаго-двух забойстваў дастаткова, каб запалохаць многія тысячы дэманстрантаў, а аднаго-двух арыштаў бізнэсмэнаў — каб нагадаць ім, хто ў доме гаспадар. Яны таксама навучыліся маніпуляваць СМІ (як гэта робяць расейцы), памнажаць свае капіталы ў заходніх фінансавых установах (як гэта робяць расейцы) і нават рассылаць смс-паведамленьні з пагрозамі».

Паводле Эплбаўм, стратэгія падыходу Захаду да постсавецкай прасторы павінна быць наступнай: «Калі мы хочам выкарыстаць санкцыі, патрэбныя сапраўдныя эканамічныя санкцыі, прычым накіраваць іх варта на канкрэтных вінаватых — як у Маскве, так і ў Кіеве». «Сур’ёзныя пагрозы трэба ўспрымаць сур’ёзна. На гандлёвы байкот трэба адказваць гандлёвым байкотам. Ганебную прапаганду нельга пакідаць без адказу. Калі мы хочам выкарыстаць санкцыі, патрэбныя сапраўдныя эканамічныя санкцыі, прычым накіраваць іх варта на канкрэтных вінаватых — як у Маскве, так і ў Кіеве. Але перш чым што-небудзь зрабіць, трэба ўсьвядоміць, што праблема носіць рэгіянальны характар, і сумленна прызнаць маштабы гэтай няўдачы і глыбінную слабасьць нашай ранейшай палітыкі. Заклікі ўжо не працуюць, пара вярнуцца на лёд».

Эн Эплбаум — вядомая амэрыканская журналістка, якая вывучае ўсходнеэўрапейскі рэгіён ад канца 1980-х. Яна жонка Радаслава Сікорскага, міністра замежных справаў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?