Колькасць спецыяльных падраздзяленняў «Грыфон» і «Беркут» будзе павялічана да 30 тысяч чалавек, а паўнамоцтвы спецпадраздзяленняў МУС — пашыраны.
Паводле крыніцы ZN.UA ва ўрадзе, незалежна ад прыняцця рашэння аб увядзенні надзвычайнага становішча, Кабінет міністраў Украіны на закрытым пасяджэнні ў панядзелак прыняў шэраг пратакольных рашэнняў, згодна з якімі:
— Па-першае, колькасць спецыяльных падраздзяленняў «Грыфон» і «Беркут» будзе павялічана да 30 тысяч чалавек, а паўнамоцтвы спецпадраздзяленняў МУС — пашыраны;
- Па-другое, Міністэрству юстыцыі загадана легалізаваць стварэнне народных дружын з мэтай забеспячэння грамадскага парадку;
— Па-трэцяе, плануецца ўвесці абмежаванні на перамяшчэнне па 30 вуліцах Кіева;
- Па-чацвёртае, мяркуецца выдзеліць грошы з рэзервовага фонду дзяржбюджэту на закупку амуніцыі, боепрыпасаў і ўзбраенняў для спецпадраздзяленняў.
Колькасць падраздзяленняў «Беркута» цяпер складае каля 4 тысяч чалавек, «Грыфона» — каля 1000.
У панядзелак дэпутаты Луганскай рады ўжо заявілі, што бяруць на сябе адказнасць за спакой і правапарадак у горадзе і ўхвалілі стварэнне народных дружын.