Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан заявіла, што ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча ва Украіне пагоршыць сітуацыю.

«Гэта справакуе далейшае пагаршэнне сітуацыі. Я заклікаю лідараў апазіцыі не звязвацца з тымі, хто звяртаецца да гвалту», — сказала Эштан. Яна таксама заклікала бакі канфлікту да «палітычнага вырашэння крызісу», якое павінна ўключаць у сябе адмену прынятых 16 студзеня законаў.

Эштан адзначыла, што плануе наведаць Кіеў 28 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?