Прысуд па справе аб смерці пацыенткі «Экамедсэрвіса» 25-гадовай Юліі Кубаравай будзе абвешчаны ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 31 студзеня.

27 студзеня ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, з апошнім словам выступілі абвінавачваныя — былы доктар-анестэзіёлаг медцэнтра, а цяпер урач хуткай дапамогі Аляксандр Шураў, былы генеральны дырэктар «Экамедсэрвіса», якая прапрацавала на гэтай пасадзе 12 дзён, а цяпер пенсіянерка Галіна Валжанкіна і галоўны інжынер прадпрыемства Вадзім Ліхута.

Дзяржабвінаваўца Мікалай Жэчка папрасіў суд прыгаварыць Шурава да пяці гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю на пяць гадоў, Валжанкіну да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з забаронай займацца прафесійнай дзейнасцю на два гады, Ліхуту да чатырох гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый.

Дзяржабвінаваўца лічыць, што матэрыяльны ўрон у 74 млн. рублёў бацькам Юліі Кубаравай павінен быць кампенсаваны. Што датычыцца пакрыцця маральнага ўрону (бацькі прасілі па 5 млрд. рублёў для кожнага), то Жэчка прапанаваў кампенсацыю не менш як па 500 млн. рублёў кожнаму.

Шураў сваю віну прызнаў часткова, Валжанкіна і Ліхута, пакінуць якога на працы на пасадзе галоўнага інжынера хадайнічаў «Экамедсэрвіс», віну не прызналі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?