- Што расьце зьверху ўніз? — корань!
Што расьце з ранку да абеду? — голад!
Што расьце ад абеду да заходу? — цень!
Што расьце зь неба да зямлі? — маланка!
Што расьце ўначы? — сон і жахі!
Што расьце вышэй за горы? — нябёсныя гмахі!
Што расьце змоладу? — ілюзіі ды крылы!
Што расьце ў старасьці? — горб ды ўспаміны!
- Што расьце зімой? — мары пра лета!
Што расьце летам? — расьце ўсё!
Што расьце ўвосень? — «зАкрамя ў родзіны!»
Што расьце, калі нічога не расьце? — стат‑паказчыкі ў калгасах!
Што расьце задам наперад? — беларуская дзяржаўнасьць!
Што расьце ў адзін бок? — беларуская шматвектарнасьць!
Што расьце на эміграцыі? — кветкі настальгіі!
Што расьце на айчыне? — калючкі роспачы!
Што расьце ўглыб нас? — нашы крыўды!
Што расьце «супраць» нас? — суседзкае багацьце!
Што расьце ў галавах нашых? — пляны ды прарывы!
Што расьце ў душы? — надзеі на лепшыя пэрспэктывы!
- Хай расьце ды высьпявае,
прыйдзе час — усё пазьбіраем!