Пра гэта паведамляе The Telegraph. У Dot Scot Registry выданню ўдакладнілі, што дамоўленасць аб стварэнні ўласнага дамена была дасягнута з міжнароднымі рэгулятарамі. Рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў і электроннай пошты на гэтым дамене стане даступная ўжо летам 2014 года.
Ва ўрадзе Шатландыі, у сваю чаргу, заявілі, што рады гэтаму рашэнню.
«2014 год — вельмі захапляльны год для Шатландыі і я рады, што наша нацыя і ўсе тыя, каму цікавая наша краіна, атрымалі відавочную анлайн-ідэнтычнасць, якая стане даступная ўжо гэтым летам», — заявіў першы міністр Алекс Салманд.
18 верасня ў Шатландыі пройдзе рэферэндум па пытанні аб незалежнасці.