Пасля адстаўкі Міколы Азарава абавязкі прэм'ер-міністра Украіны будзе выконваць першы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў.

Пра гэта заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» прэс-сакратар экс-прэм'ер-міністра Мікалая Азарава Віталь Лук'яненка.

Таксама ён дадаў, што пасяджэнне ўрада, запланаванае на 29 студзеня, хутчэй за ўсё, правядзе ўжо Арбузаў.

Як і прэзідэнт Януковіч, былы прэм'ер Азараў, старшыня Вярхоўнай Рады Рыбак, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Клюеў і міністр унутраных спраў Захарчанка, 37-гадовы Арбузаў паходзіць з Данецкай вобласці. Але найбольш уражвае нават не гэтая кланавасць.

Маці в.а. прэм'ера — Валянціна Арбузава — працуе старшынёй Праўлення Усеўкраінскага банка развіцця, які належыць Аляксандру Януковічу — старэйшаму сыну прэзідэнта Украіны Віктора Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?