Куфэрак Віленшчыны. № 1 (12). 2007. — 200 с.

12-ты нумар «Куфэрку», які год выдаецца маладзечанскім краязнаўцам Міхасём Казлоўскім, прысьвечаны асобе грамадзкага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў БСРГ Сымона Рак‑Міхайлоўскага.

На гэтую тэму – артыкул гісторыка Алеся Пашкевіча «Сымон Рак‑Міхайлоўскі: старонкі жыцця і дзейнасці». Друкуецца таксама «Турэмны дзёньнік» дзеяча заходнебеларускага руху падчас ягонага знаходжаньня ў польскай турме ў 1927 г. Аўтар дзёньніка, між іншым, імкнуўся не занатоўваць туды інфармацыю, якая магла б зашкодзіць паплечнікам па Грамадзе — і арыштаваным, і што засталіся на волі.

Краязнавец са Слоніму Сяргей Чыгрын выдрукаваў артыкул яшчэ пра аднаго грамадоўца — Максіма Бурсевіча.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

У «Куфэрку» друкуецца таксама ліставаньне Міхася Казлоўскага з Ларысай Геніюш, працяг успамінаў Франца Сьвіто пра мястэчка Крывічы на Мядзельшчыне ды шэраг іншых цікавых рэчаў.

* * *

Беларускі каляндар‑даведнік на кожны дзень. Вільня, Gudas, 2007. — 182 c. / Укладальнік Уладзімер Хільмановіч.

У каляндар складзены гарадзенскім журналістам і гісторыкам Уладзімерам Хільмановічам увайшлі найбольш важныя даты зь беларускай гісторыі.

«Безумоўна, выбар датаў і персаналій мае ў значнай ступені суб’ектыўны характар. Галоўны крытэрыем адбору асобаў служыла прыналежнасць да беларускага руху ў розных яго праяўленнях (удзел у нацыянальна‑вызваленчых паўстаннях, падпольных рухах, палітычных, грамадскіх, рэлігійных, культурных арганізацыях, асветніцкая, душпастырская, навуковая, пісьменніцкая, публіцыстычная дзейнасць, спартыўныя дасягненні. … Што датычыць падзеі, то яны адбіраліся паводле агульнанацыянальнай гістарычнай значнасці», ‑‑ напісаў у прадмове У.Хільмановіч.

На кожны дзень прыходзіцца ад трох да дзясятка падзей. Прыкладам, 13 кастрычніка нарадзіліся Эдвард Вайніловіч (у 1847 г.), сьвятар Баляслаў Пачопка (1884), Язэп Драздовіч (1888), мастацтвазнавец Мікола Шчакаціхін (1896).

***

Шукайце выданьні ў незалежных распаўсюднікаў, напр. на www.knihi.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?