Санэт

Прынадна вочы ззяюць да мяне;
Чароўна ўсміхаючыся, губы
Адкрылі буйныя, бялеючыя зубы…
Ласкавы шэпт… Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маему. Мана ўсё, або не?
Ці верыць мілым абяцанкам любы?
Мо гэта жар, пылаючы для згубы,
Хавае сцюжу пад сабой на дне.

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю
Агністаю дугою залатою
Прарэжа цемень яркі метэор.

Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца
Бліскаючы мацней ад яркіх зор, —
А ў глыбіні халодным астаецца.

Максім Багдановіч.
«НН». №4. 1914.

Абвал школы ў Краснаполлі здарыўся 27 студзеня ў 9:20, падчас уроку фізкультуры. У залі знаходзілася 47 вучняў і 3 настаўнікі. Спартовая зала знаходзілася ў сярэдзіне будынка на другім паверсе, па яе перыметры ішлі класы. Таму краны не даставалі да завалаў, даводзілася разбіраць рукамі. На месцы загінуў вучань Віктар Баброў, а настаўнік фізкультуры Пётр Любашэнка памёр у бальніцы.

«НН», №4, 2004

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0