Раней у дні нацыянальных маніфэстацый бывала, што, у парушэньне законаў, доступ да незалежных сайтаў быў заблякаваны. Напрыклад, на 25 Сакавіка многія сайты былі даступныя толькі зь небеларускіх IP-адрасоў.
Каб абараніць сваё права на інфармацыю і мець доступ да сайту бяз збояў, захавайце гэтую інфармацыю і перадайце яе пры патрэбе знаёмым зь Беларусі.
Абысьці забарону на наведваньне пэўных сайтаў можна карыстаючыся звычайнай флэшкай і адмысловым бясплатным браўзэрам Torpark, які уяўляе сабой крыху мадыфікаваную вэрсію бясплатнага браўзэру Firefox, якая перасылае пакеты празь сетку ананімнай перадачы дадзеных Tor (тутака ёсьц тлумачэньне па-расейску). Прынцып дзеяньня гэтай сеткі зводзіцца да наступнага: замест таго каб праходзіць наўпрост ад адпраўніка да атрымальніка, пакеты дадзеных у сетцы Tor перасылаюцца выпадковымі маршрутамі празь некалькі сэрвэраў.
Сэрвэры выкарыстоўваюць зашыфраваныя злучэньні і хаваюць усе сьляды перасыланьня інфармацыі такім чынам, што ні ў адной кропцы немагчыма вызначыць, адкуль або куды накіроўваюцца дадзеныя. Пры гэтым самі сэрвэры, якія удзельнічаюць у ланцужку па перасыланьні інфармацыі, ведаюць толькі тое, ад якога вузла яны атрымалі дадзеныя і на які вузел іх перадаюць. Іншымі словамі, поўны маршрут сэрвэрам Tor невядомы. Адзін і той жа ланцужок выкарыстоўваецца для злучэньня на працягу прыкладна хвіліны, пасьля чаго выбіраецца новы маршрут.
Torpark абараняе вас адначасова з двух бакоў. Правайдэр альбо інтэрнэт‑кавярня ня могуць вызначыць, якія сайты наведваў іх карыстальнік, а адміністратары сайтаў ня могуць вызначыць сапраўдны IP‑адрас, а гэта значыць і фізычнае месцазнаходжаньне карыстальніка.
Націсьніце прагляд кэшаванага варыянту або захаванай копіі.
Таксама інфармацыя і інструкцыі:
http://security.ngoinabox.org/html/ru/communication.html
Альбо шукайце інфармацыю ў пошукавіках.