Напярэдадні Дня Святога Валянціна БМАgroup ладзіць у мінскім клубе Re:Public традыцыйны «Закаханы Фэст». Сёлета ў ім возьмуць удзел гурты, якія працуюць у розных жанрах: ад электронікі з ухілам у фолк да блюз-рока.

На фэсце 13-га лютага выступяць:

Rokash – ужо амаль класікі беларускага року, якія спалучаюць у сваім гучанні традыцыйны фолк і рокавыя матывы.

Unia – удзельнікі шматлікіх фэстаў, а таксама ўладальнікі ганаровага прызу за развіццё альтэрнатыўнай музыкі.

Pawa – малады гурт, які змог спалучыць у сваёй творчасці сучасныя электронныя рытмы і музыку Сярэдневечча.

Omut – фолк-металісты з Палесся, якія выкарыстоўваюць у сваёй музыцы нетыповыя для фолк-метала інструменты кшталту баяна.

Лютавер’е – мінскі гурт, удзельнікі якога натхняюцца гісторыяй Русі і Літвы, прызнаны не толькі ў Беларусі, а таксама і за яе межамі.

Rosy – беларускі гурт, які грае блюз-рок. Гурт пачынае сваю гісторыю ў 2001 годзе. Аднак яго цяперашні склад сфарміраваўся ў 2004 годзе. Кошт квіткоў: 70 000 - 90 000 - папярэдне 120 000 - месца за столікам, плюс CD ад БМАgroup ў падарунак!

Усім, хто набудзе квіток папярэдне, у дзень канцэрту кампакт-дыск у падарунак!

Кропкі продажу: ГЦ Купалаўскі, 19 кропка ГЦ Рыга, 18 кропка клуб Re:public пераход Я.Коласа Даведкі: 6490888

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?