У Ашмянах спынілі вытворчасць хлеба. Прычынай такога рашэння стала «нячыстая» карціна ў цэхах на мясцовым хлебазаводзе. Там, дзе замешваюць цеста і пякуць хлеб, жывуць птушкі, а са сродкаў барацьбы з мухамі, якім тут раздолле — толькі клейкая стужка.

Тэрмін «мадэрнізацыя» застаецца ўсяго толькі словам. Як дапусцілі такую сітуацыю, хто цяпер будзе пячы хлеб для жыхароў Ашмянаў? 

Зварачны апарат — сведчанне зацягнутай мадэрнізацыі — знаходзіцца ўсяго ў трох кроках ад месца, дзе выпякаюць хлеб. Але нават той факт, што весці рамонт у такой блізкасці ад вытворчасці — парушэнне ўсіх санітарных норм, не прыцягвае ўвагі. І не таму што не бачаць. Акрамя гэтага тут ёсць, на што найперш звярнуць увагу.

Звычайны дзень на хлебазаводзе ў Ашмянах. Пакуль работнікі старанна выпякаюць хлеб і булачкі, ім увесь час прыходзіцца адмахвацца ад дакучлівых мух і вераб'ёў. Апошнім тут хіба што не хапае гнёздаў.

Па словах начальніка аддзела прамысловасці мясцовага філіяла спажыўтаварыства, на замену і ўцяпленне столяў у мінулым годзе яны выдаткавалі 200 мільёнаў рублёў. Усяго ж за 2013 на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ў Ашмянах накіравалі больш за 7 мільярдаў рублёў.

З іх на мадэрнізацыю гэтага хлебазавода каля 500 мільёнаў.

У тым жа, што на хлеб у прамым сэнсе слова садзяцца мухі, аказваецца вінаваты «чалавечы фактар».

Ашмяны, як заяўляюць кантралёры, не адзіная вытворчасць, дзе эксперты знайшлі небяспеку для здароўя людзей.

Канвеер спынілі ў Мастах і Карэлічах.

Паводле загаду абласной санэпідстанцыі, пакуль санітарныя нормы тут не прывядуць у парадак, з печы не павінна выйсці больш ніводная буханка. Да гэтага часу хлеб у Ашмяны будуць завозіць з суседніх раёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?