З самай раніцы ля дому палітыка Паўла Севярынца ў Віцебску дзяжураць міліцыянты. Учора Севярынцу прыйшоў пазоў зьявіцца ў суботу а 15:00 у міліцыю, каб даць паказаньні. Па якой справе мусяць быць дадзеныя паказаньні, ня ведае сам Севярынец.
Павал кажа, што ісьці ў міліцыю не зьбіраецца, бо «гэта дакладна ад 7 да 15 сутак арышту». Ён абсалютна перакананы, што гэтыя падзеі зьвязаныя з заўтрашнім «Эўрапейскім маршам» і спробай яго ізаляваць падчас акцыі.
Палітык не выключае і такога варыянту разьвіцьця падзеяў, што міліцыянты пачнуць ламаць дзьверы ў кватэру, але пакуль усё ціха.
Нагадаем, што з моманту выхаду Паўла Севярынца з «хіміі» ў траўні, ён ужо тройчы трапляў на арышты падчас якіх адседзеў 47 сутак.
Тым часам, у Мастах на заўтра а 11:00 позву ў міліцыю выпісалі Алесю Зарамбюку. Яго «падазраюць у крадзяжы ноўтбука».