Па інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выбух адбыўся каля 14.22 у доме па вуліцы Лакаматыўная.

Па папярэдняй інфармацыі, у падвале пяціпавярховіка праводзіліся планавыя рамонтныя работы. Узарваўся газавы прапанавы балон на 50 літраў. Пацярпелі зваршчык (апёкі твару і рук) і жанчына, якая праходзіла побач, атрымала ўшыб рукі. У доме пашкоджаны 22 аконныя рамы.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Пажару не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?