Палітвязень Яўген Васьковіч у адным са сваіх лістоў выказаў вітанне і падтрымку ўдзельнікам акцыяў пратэсту ва Украіне.

У лісце ён адзначыў, што, калі б не быў цяпер у турме, то быў бы на Еўрамайдане, паведаміў адказны сакратар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, з кастрычніка 2011 года Яўген Васьковіч правёў 247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 снежня 2013 года і сустрэў Новы год у карцары. Большасць так званых пакаранняў выдаецца з адной і той самай фармулёўкай: «За адмовы выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы». У сярэднім Яўген праводзіць у ШІЗА 15—20 сутак на месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?