Развітацца з памерлым 28 студзеня старшынём Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га скліканняў, доктарам філасофскіх навук, прафесарам Генадзем Уладзіміравічам Грушавым можна будзе ў пятніцу, 31 студзеня.

Згодна жадання нябожчыка,

жалобнае мерапрыемства пройдзе з 10-й да 14-й гадзіны ў Доме смутку «Цырыманіял» па адрасе: Мінск, завулак Кабушкіна, 49 (выезд з вуліцы Куляшова).

Гэта раён Партызанскага праспекта, непадалёк ад 5-й гарадской клінічнай лякарні. Генадзь Грушавы ў пакінутым сваякам допісе пажадаў, каб ягонае цела было крэміравана. 

Падзахаванне урны з попелам Генадзя Грушавога адбудзецца пазней да магілы ягонага бацькі, Уладзіміра Ерамеевіча, на Паўночных могілках блізу беларускае сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?