У Ганконгу дачка вядомага мільярдэра Сэсіла Чао, якая праславілася сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй, прапанавала свайму бацьку ўзяць з яе прыклад і стаць геем. Адкрыты ліст да бацькі яна апублікавала 28 студзеня ў Southern China Morning Post.

Гігі Чао, за руку і сэрца якой мужчына атрымае ў прыдачу і 130 млн, у сваім лісце папрасіла бацьку прыняць яе такой, якая яна ёсць. Таксама стала вядома, што яна ўжо восем гадоў жыве са сваёй партнёркай. Некаторыя СМІ паведамляюць пра тое, што іх шлюб быў зарэгістраваны ў Францыі.

Для таго, каб згладзіць канфлікт з бацькам і знайсці паразуменне, Гігі прапанавала Сэсілу зрабіцца геем. «Я змагу выйсці замуж за мужчыну толькі пасля таго, як мой бацька таксама звяжа сябе вузамі шлюбу з мужчынам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?