Крымінальную справу аб забойстве кіраўніка сталічнага клуба лучнікоў-аматараў 27-гадовай мінчанкі Ганны Сардэчкінай суд Заводскага раёна Мінска пачне разглядаць 3 лютага.

agnostic.bloger.by

agnostic.bloger.by

Расследавала справу галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта.

Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня мінулага года. Аб знікненні заявіў яе былы муж 1985 года нараджэння. Падчас правядзення следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з'явіліся падставы падазраваць заяўніка ў датычнасці да знікнення жанчыны. Падчас папярэдняга расследавання ён прызнаўся ва ўчыненні забойства былой жонкі і ўказаў, дзе схаваў яе астанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?