Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 30 студзеня праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку пра чаканыя вынікі працы прамысловасці і эканомікі за першы месяц года.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, Мясніковіч са шкадаваннем заўважыў, што «рынак абуджаецца вельмі павольна і істотных зрухаў у ажыўленні эканамічнага росту пакуль не назіраецца».

У той жа час добрыя тэмпы росту гандлю дэманструе калійная галіна і машынабудаванне. Крыху знізіліся складскія запасы: у параўнанні з паказчыкамі сярэдзіны мінулага года — на 5,5 трлн. рублёў, сёння яны складаюць каля 70% месячнага аб'ёму вытворчасці. Аднак на буйных прадпрыемствах, такіх як БелАЗ, МАЗ, МТЗ, складскія запасы яшчэ даволі высокія.

Кіраўнік дзяржавы, паводле звестак прэс-службы, «досыць жорстка ўказаў на гэты факт і запатрабаваў ад урада прыняцця адпаведных мер, аж да ўнясення кадравых прапаноў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?