Удзельнікі масоўкі на здымках фільма «Авель», пераважна студэнты, сабраліся ў галоўных корпусах Белдзяржуніверсітэта і Педуніверсітэта, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з месца падзей.

Сёння на плошчы Незалежнасці маюць здымаць сцэны масавых пратэстаў. А 20.45 перад студэнтамі ў БДУ выступіў памочнік рэжысёра, які прадставіўся як Віталій.

Праз некалькі хвілін пачнуцца здымкі на плошчы Незалежнасці, сказаў ён.

Першыя кадры — будуць кідаць бутэлькі з запальнай сумессю. Рабіць гэта будуць каскадзёры, супакоіў масоўку Віталій, вам трэба будзе толькі стаяць у вызначаных месцах.

Другі момант, на якім акцэнтаваў увагу памочнік рэжысёра, — нельга ні ў якім разе крычаць «Жыве Беларусь!»

«Зразумейце, гэты фільм здымаецца не на аснове рэальных падзей, — казаў ён. — Таму ніякіх «Жыве Беларусь!» быць не павінна».

Але які ж мітынг пратэсту без лозунгаў? Масоўцы дазволілі крычаць «Мы протів!» і «Что-то не так!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?