За апошні тыдзень у Кіеве згарэла больш за 40 аўтамабіляў, 23 з іх — у ноч на 30 студзеня. У многіх выпадках прычынамі пажару, па інфармацыі ратавальнікаў, стаў падпал, паведамляе liga.net.

Характэрная дэталь — многія са згарэлых аўтамабіляў былі з нумарнымі знакамі заходніх абласцей.

Так, мінулай ноччу ў Кіеве на вуліцы Машынабудаўнічай спалілі аўтамабіль Skoda з львоўскімі нумарамі. У выніку пажару згарэў прыпаркаваны побач мікрааўтобус.

На думку назіральнікаў, гэтак дзейнічаюць агенты Партыі рэгіёнаў, каб застрашыць удзельнікаў пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0