Дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў канстатаваў, што ва Украіне адбываецца «паўзучы пераварот». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю карпаратыўнаму часопісу «Газпром».

Далейшае развіццё сітуацыі, як мяркуе Глазьеў, будзе залежаць ад дзеянняў прэзідэнта Віктара Януковіча.

«Паколькі ён з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, бяспекі і цэласнасці Украіны, то ў прэзідэнта маецца выбар. Або ён абараняе ўкраінскую дзяржаўнасць і душыць мяцеж, які справакаваны і фінансуецца знешнімі сіламі, або ён рызыкуе страціць уладу і тады Украіну чакае нарастаючы хаос і ўнутраны канфлікт», - сказаў на заканчэнне дарадца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?