У Вашынгтоне сур'ёзна паставіліся да паведамленняў СМІ аб правядзенні ў РФ выпрабавання крылатай ракеты, заявіла прадстаўнік дзярждэпартамента Джэн Псакі.
«Вядома, мы вельмі ўважліва сочым за пытаннем пра захаванне дамоваў, што абмяжоўваюць выпрабаванне зброі. Гэта датычыцца і расійска-амэрыканскай дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, сказала яна журналіст у Вашынгтоне.
Прадстаўнік дзярждэпартамента падкрэсліла, што на дадзеным этапе незразумела, ці ідзе гаворка аб парушэнні Расіяй РСМД.
«Адказу на гэтае пытанне пакуль няма», — сказала яна.
Паводле публікацыі ў газеце «Нью-Ёрк таймс», амерыканскія афіцыйныя асобы мяркуюць, што Расія правяла выпрабаванні крылатай ракеты ў 2008 годзе.
0
0
0
0
0
0