Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска абвешчаны прысуд фігурантам крымінальнай справы аб гібелі пацыенткі СТАА «Экамедсервіс — медыцынскі цэнтр» 25-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай.

У якасці абвінавачаных па справе праходзяць былы доктар-анестэзіёлаг «Экамедсервіса» вышэйшай катэгорыі з 23- гадовым стажам Аляксандр Шураў, які апошні час працаваў доктарам хуткай дапамогі, галоўны інжынер медцэнтра Вадзім Ліхута і былая гендырэктар Галіна Валжанкіна.

Дзяржабвінаваўца прасіў суд прыгаварыць Шурава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні і пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Суд вынес рашэнне асудзіць Шурава на чатыры гады калоніі-пасялення.

Аляксандр Шураў прыйшоў на сённяшняе пасяджэнне суда коратка астрыжаны і з вялікай торбай рэчаў.

Галоўны інжынер медыцынскага цэнтра Вадзім Ліхута прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах калоніі-пасялення. Яму забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасці на працягу 5 гадоў.

Былы гендырэктар медыцынскага цэнтра «Экамедсервіс» Галіна Валжанкіна — да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы закрытага тыпу, ёй забаронена займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?