Гэта цяпер галоўны клопат Віктара Івашкевіча, аднаго з арганізатараў «Эўрапейскага маршу». Улады часта забіраюць гукаўзмацняльную апаратуру, якую здабываюць арганізатары маніфэстацый.

Са словаў Віктара Івашкевіча, аргкамітэт падрыхтаваў некалькі варыянтаў дастаўкі апаратуры. «Адкрыта сарваць марш улады ня могуць, бо за акцыяй уважліва сочаць эўрапейцы. Але спадцішка яны ўвесь час яны ўвесь час шкодзяць», — наракае В. Івашкевіч.

Мяркуецца, што людзі зьбяруцца а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы. Адтуль лідэры апазыцыі правядуць народ да Акадэміі навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?