Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца ў Сочы з кіраўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы аб сустрэчы Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча 30 студзеня.

Абмяркоўваючы наяўную сітуацыю на прадпрыемствах, Лукашэнка закрануў супрацоўніцтва з Кітаем. Лукашэнка зазначыў, што яму вядома пра асноўныя вынікі нядаўняга візіту ў КНР прэм'ер-міністра Беларусі, і цікавіць настрой кітайскіх партнёраў.

З 7 па 23 лютага ў Сочы пройдуць зімовыя Алімпійскія гульні, куды запрошаныя кіраўнікі абедзвюх дзяржаў.

Апошняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна адбылася ў Пекіне 16 ліпеня 2013 года. Тады кіраўнікі дзяржаў падпісалі дэкларацыю аб устанаўленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?