У пятніцу, 31 студзеня, карэспандэнт «Газеты Слонимскай» наведала Slonim Snow party, на якую запрашалі ўсіх аматараў зімовага спорту. Катанні меліся адбыцца на гары ў мікрараёне Энка.

На месцы масавасці журналіст не заўважыла. Каля 13.00 з гары каталіся тры маладыя чалавекі, якіх супрацоўнікі міліцыі павезлі ў аддзел для высвятлення абставінаў.

Таксама міліцыянты забралі ў аддзел некалькіх хлопцаў, якія праходзілі каля горкі.

Усё, што адбывалася супрацоўнікі праваахоўных органаў здымалі на відэакамеру. Па іх словах, яны спрабавалі спыніць магчымае правядзенне незарэгістраванага масавага мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0