У гэтыя марозныя дні ў цэнтры Мінска праходзяць здымкі адной з сцэн фільма «Авель». Напярэдадні здымалася «спроба штурму дэманстрантамі Дома ўрада». Студэнтам у масоўцы забаранілі выкарыстоўваць апазіцыйную сімволіку, а таксама крычаць «Жыве Беларусь!». Замест гэтага мітынгоўцы крычалі «Мы против» и «Что-то не так».

Учапіўшыся за апошні вокліч, карэспандэнты БелаПАН вырашылі звярнуцца да мінчукоў з пытаннем «У Беларусі ўсё добра ці что-то не так?»

Вось некаторыя з адказаў …

«Я, як нармальны беларус, лічу, што ў нас усё вельмі дрэнна. Паглядзіце на пенсіянераў — што яны купляюць? Хлеб, малако. І доўга думаюць, купіць ім батон ці не купіць. Пра што можна казаць?»

«У нас усё не так. Па-першае, у нас у краіне зусім няма дэмакратыі. Няма парадку ў медыцыне, адукацыі — людзі прыніжаныя».

«Не зусім усё добра, напэўна. Напрыклад, з апошняга не падабаецца новы падатак на машыны. Я езджу мала, але плаціць прыйдзецца ўсё адно».

«Штосьці — так, штосьці — не так. Мне, напрыклад, падабаецца бяспека ў нашай краіне, для мяне, як для мамы, гэта вельмі важна».

«У нас усё выдатна! Толькі з надвор'ем не пашанцавала сёлета».

«Мне жывецца добра, астатнім — не ведаю. Хутка будзе чэмпіянат свету па хакеі — гэта вельмі добра для Беларусі».

«Лічу, што рухаемся ў правільным напрамку. Па-першае, у нас стабільнасць. А што трэба зрабіць — павысіць заработную плату, але так, каб яна адпавядала ўзроўню прадукцыі. Вось тады ў нас і інфляцыі не будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?