У Маскве ў офіс Саюза абароны правоў спажыўцоў уварваліся 50 невядомых у масках, паведаміў тэлеканалу «Дождь» кіраўнік арганізацыі Міхаіл Аншакоў. Па яго словах, нападнікі шукалі Камітэт салідарнасці з Майданам.
Аншакоў паведаміў, што будзе дабівацца завядзення крымінальнае справы.
Пра стварэнне Камітэта салідарнасці з Майданам раней паведаміў былы дарадцы прэзідэнта Расіі, эканаміст Андрэй Іларыёнаў. У своім блогу ён напісаў, што камітэт збірае гуманітарную дапамогу ўдзельнікам Майдану і пацярпелым у Кіеве.
Камітэт таксама мае намер арганізаваць акцыі ў падтрымку Майдану.
Расійскія СМІ асвятляюць падзеі ва Украіне аднабока і неаб'ектыўна.
У Барысаве (Беларусь) сёння адбыліся затрыманні і суды над фанатамі футбольнага клуба БАТЭ, якія змясцілі ў інтэрнэце калектыўнае фота са словамі салідарнасці з Майданам.