Самая важная барацьба за дэмакратычную будучыню Еўропы адбываецца цяпер ва Украіне. Пра гэта заявіў у сваім выступе на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы, паведамляе радыё «Свабода».

«Пераважная большасць украінцаў прагне жыць свабодна ў бяспечнай і квітнеючай краіне», – сказаў Керы.

«Злучаныя Штаты і ЕС салідарныя з народам Украіны ў гэтай барацьбе. Расія ды іншыя краіны не павінны глядзець на еўрапейскую інтэграцыю сваіх суседзяў як на пройгрышны варыянт. Фактычна, навука апошніх паўсотні гадоў заключаецца ў тым, што мы можам дасягнуць нашмат большага, калі Злучаныя Штаты, Расія і Еўропа будуць працаваць супольна», — падкрэсліў кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента США.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0