Прадзюсар фільма «Авель» Сяргей Ждановіч даў кароткае экспрэс-інтэрв'ю журналістам «Нашай Нівы» вечарам 1 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе здымаюцца чарговыя эпізоды стужкі.

«Не трэба палітыкі, і ўсім стане лепей», — сказаў ён. Ён дадаў, што хоча сустрэцца з лідарам «Ляпісаў» Сяргем Міхалком і папрасіць кавалак саўндтрэка для фільма.

Ждановіч адказаў, што фільм не рэканструкцыя падзей 2010 г. (вынікаў прэзідэнцкіх выбараў — Плошчы), а мастацкі погляд на іх.

Ён сказаў, што «сустракаўся з Франакам Вячоркам (сцэнарыстам фільма К. Лукашэвіча «Жыве Беларусь»), каб абмеркаваць беларускую версію сваёй стужкі «Авель»).

***

Кінастужка «Авель» ствараецца па замове Міністэрства культуры, на яе было выдзелена больш як 20 млрд. беларускіх рублёў (2,17 млн. долараў). Рэжысёр-пастаноўшчык карціны — амерыканскі каскадзёр і пастаноўшчык трукаў Уільям дэ Віталь, які з'яўляецца выхадцам з Украіны.

Праца над эпізодамі, у якіх дзеянне адбываецца падчас масавай дэманстрацыі, вядзецца 30 студзеня — 2 лютага на праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці, пераважна вечарам і ноччу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?