Пісьменніца Джоан Роўлінг прызналася, што першапачаткова планавала пажаніць Гары Потэра і Герміёну Грэйнджэр.

Адпаведную заяву Роўлінг зрабіла ў інтэрв'ю часопісу Wonderland.

Роўлінг заявіла, што адмовілася ад такіх планаў па прычынах, якія «маюць мала агульнага з літаратурай». Па словах пісьменніцы, яна разумела, што выніковы паварот сюжэту мог выклікаць абурэнне прыхільнікаў серыі. У інтэрв'ю Роўлінг папрасіла прабачэння ў тых фанатаў, якія чакалі вяселля Гары і Герміёны.

Па сюжэце кніг пра Гары Потэра, ён ажаніўся з Джыні Уізлі, якая пазней нарадзіла яму траіх дзяцей. Герміёна Грэйнджэр выйшла замуж за Рона Уізлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?