«Можа, і трэба прыватнікам усё аддаць, але я не думаю, што гэта будзе з карысцю для нашага насельніцтва, якое мае патрэбу ў супрацоўніцтве з намі, заходзіць у нашы магазіны, карыстаецца нашымі відамі паслуг, карыстаецца нашай прадукцыяй, якую мы выпускаем. Я думаю, што яны ацэньваюць тое, што ёсць на сённяшні дзень»,

— заявіў у інтэрв'ю праграме «Карціна свету» на канале «РТР-Беларусь» старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў. 

Ён паведаміў, што тавараабарот Белкаапсаюза за мінулы год склаў каля 3 млрд. долараў. 2,5 млрд. долараў — гэта рознічны тавараабарот. Акрамя таго, ажыццяўляецца аптовы гандаль. 

Адказваючы на пытанне, чаму ніхто не хоча купіць Белкаапсаюз, Іваноў адзначыў, што рэнтабельнасць складае 0,7%. «Таму ніхто не выказвае жадання купіць. Некаторыя аб'екты мы прапаноўваем нават амаль бясплатна, і практычна няма жадаючых займацца гандлёвай дзейнасцю там, дзе эканамічна нявыгадна», — канстатаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?