Пятро Клюеў выступае ў Беларусі і за мяжой, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Беларусі. Паводле яго словаў, ён напісаў песню пра Майдан, бо ня можа заставацца ўбаку:

«Гэта песня прысьвечана загінулым. У 21-м стагоддзі такога не павінна было адбыцца ў Еўропе. Людзі паўтараюць памылкі, — распавёў спявак у інтэрв'ю Свабодзе. — Я напісаў, бо баліць за гэтых людзей. Упэўнены, Украіна знойдзе свой шлях. Калі мы, музыкі, будзем маўчаць, то, як сказана ў Пісанні, камяні крычаць будуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0